Спачуванне Фідэлю Кастра Руса ў сувязі са смерцю яго старэйшага брата Рамона Кастра Руса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Фідэлю Кастра Руса, яго родным і блізкім у сувязі са смерцю яго старэйшага брата Рамона Кастра Руса - выдатнага прадстаўніка кубінскага народа, рэвалюцыянера, які прысвяціў сваё жыццё самаадданаму служэнню краіне.