Спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану і Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану і Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду ў сувязі са шматлікімі ахвярамі землетрасення ў гэтых краінах.

    "З вялікім болем успрынялі ў Беларусі сумную вестку аб наступствах аднаго з самых разбуральных землетрасенняў на паўднёвым усходзе Турцыі, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр, знішчыла гістарычныя і культурныя помнікі, аб'екты інфраструктуры і жыццезабеспячэння", - гаворыцца ў спачуванні Прэзідэнту Турцыі. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі турэцкаму лідару, родным і блізкім загінулых. Ён пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым, а таксама аднаўлення разбуранай стыхіяй інфраструктуры. 

    "Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам і ўсяму сірыйскаму народу ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку разбуральнага землетрасення на поўначы Сірыі, - адзначаецца ў спачуванні Прэзідэнту Сірыі. - Перадаю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, жадаю ўсім пацярпелым ад стыхійнага бедства хутчэйшага выздараўлення, а краіне - аднаўлення разбуранай інфраструктуры і вяртання да звычайнага ладу жыцця".