Спачуванне Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю эмірата Дубай шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю эмірата Дубай шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму ў сувязі са смерцю яго брата шэйха Хамдана бен Рашыда аль-Мактума, які быў Міністрам фінансаў і прамысловасці ААЭ.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з вялікім болем.
"Пайшоў з жыцця чалавек, які сваёй мудрасцю і праніклівым бачаннем дапамагаў будаваць дзяржаўныя інстытуты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з часоў заснавання нацыі. Падзяляю вашы смутак і боль незаменнай страты", - гаворыцца ў спачуванні.