Спачуванне родным і блізкім Жазэ Эдуарду душ Сантуша и народу Анголы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Жазэ Эдуарду душ Сантуша і народу Анголы.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча і шматгадовага Прэзідэнта незалежнай Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуша, - гаворыцца ў пасланні. - Пайшоў з жыцця асаблівы палітык, які стаў сімвалам барацьбы з каланіялізмам, супраць прыгнятання і абмежаванняў права нацыі на самавызначэнне".

    Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што цяжка пераацаніць ролю Жазэ Эдуарду душ Сантуша ў мірным урэгуляванні і аднаўленні Анголы пасля адной з самых працяглых і разбуральных грамадзянскіх войнаў.

    У гэты самотны час Прэзідэнт адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім памерлага, а таксама ўсяму ангольскаму народу ў сувязі з вялікай стратай.