Спачуванне родным і блізкім Сіндза Абэ

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім Сіндза Абэ.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю вядомага палітычнага дзеяча і шматгадовага кіраўніка Урада Японіі спадара Сіндза Абэ, які ў час выступлення ў горадзе Нара стаў ахвярай нападзення забойцы, - гаворыцца ў спачуванні. - Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы экстрэмізму, тэрарызму і заклікае да стрыманасці ўсіх удзельнікаў палітычнага працэсу".

    У гэты журботны час Прэзідэнт адрасаваў словы спагады і падтрымкі сям'і і блізкім Сіндза Абэ, а таксама ўсяму японскаму народу ў сувязі з вялікай стратай, якая напаткала іх.