Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Арловай

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Арловай.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Галіна Арлова да апошняй хвіліны свайго жыцця захавала вернасць Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы.

    "Створаныя ёю на легендарнай сцэне незабыўныя вобразы ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай культуры. Жыццёвы і творчы шлях Галіны Аляксандраўны - яскравы прыклад самаадданага служэння мастацтву і Радзіме. Светлая памяць аб ёй назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.