Спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

    "Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, значна ўзбагаціў духоўную спадчыну айчыннай культуры і ўнёс неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай школы графікі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Васіля Шаранговіча, непарыўна звязаная з выяўленчым мастацтвам, набыла ўсенародную любоў і прызнанне. "Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - адзначыў беларускі лідар.