Спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Юрыя Саломіна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Юрыя Саломіна ў сувязі з яго смерцю.

    "Пайшоў з жыцця выдатны акцёр і рэжысёр, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, які нязменна захоўваў вернасць сваім ідэалам. Юрый Мяфодзьевіч дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь. Яго шматгранны талент знайшоў увасабленне ў мностве выдатных, сапраўды зорных роляў, якія пакарылі мільёны гледачоў. Святлая памяць пра Юрыя Мяфодзьевіча заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.