Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева.
"Яго жыццёвы і творчы шлях - яркі прыклад служэння айчыннай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Віктар Чарнабаеў, звязаўшы свой лёс з музычным мастацтвам і аддаўшы яму ўсе душэўныя сілы, зрабіў велізарны ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей.
"Светлая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.