Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі кампазітара Андрэя Мдзівані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі кампазітара Андрэя Мдзівані.

    "Творчасць майстра застанецца ў айчыннай культуры сапраўдным прыкладам высокага прафесіяналізму, арыенцірам для многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў. У нашых сэрцах назаўсёды захаваецца светлая памяць пра Андрэя Юр'евіча, які прысвяціў сваё жыццё самаадданаму служэнню мастацтву і Радзіме", - гаворыцца ў спачуванні.