Спачуванне родным і блізкім экіпажа самалёта, які разбіўся пад Іркуцкам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім экіпажа транспартнага самалёта АН-12 авіякампаніі "Гродна".

    "З глыбокім болем успрыняў сумную навіну аб крушэнні транспартнага самалёта беларускай авіякампаніі "Гродна" пад Іркуцкам, у выніку якога загінуў экіпаж паветранага судна, што складаўся з грамадзян Беларусі, Расіі і Украіны", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў сем'ям загінулых членаў экіпажа шчырыя словы спачування і падтрымкі ў сувязі з цяжкай, незаменнай стратай.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў родным і блізкім загінулых мужнасці і стойкасці ў гэту цяжкую гадзіну.