Спачуванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства ў правінцыі Квазулу-Натал, у выніку якога таксама нанесены значны ўрон эканоміцы рэгіёна, разбурана жыллё і інфраструктура, расце колькасць вымушаных перасяленцаў.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт адрасаваў самыя шчырыя спачуванні сем'ям загінулых, пажадаў выздараўлення пацярпелым і хутчэйшага пераадолення наступстваў стыхіі.