Спачуванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву ў сувязі са смерцю яго бацькі.
"З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць Вашага бацькі, Мялікгулы Бердымухамедавіча Бердымухамедава, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Адыход з жыцця блізкага чалавека - вялікае гора і незаменная страта, якія пакідаюць у душы незагойную рану".
"У гэту цяжкую гадзіну жадаю Вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, мужнасці і прашу прыняць мае шчырыя словы спагады і падтрымкі Вашай сям'і", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.