Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй на шахце ў Кемераўскай вобласці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй на шахце ў Кемераўскай вобласці.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя шчырыя спачуванні ў сувязі з трагедыяй на вугальнай шахце "Ліствяжная" ў Кемераўскай вобласці, якая забрала жыцці гарнякоў", - гаворыцца ў спачуванні.

    У гэту сумную гадзіну Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў мужнасці і стойкасці родным і блізкім загінулых, каб перажыць незаменную страту, а таксама хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у страшнай аварыі.