Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з авіякатастрофай у Камчацкім краі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі трагічнае паведамленне аб гэтай авіякатастрофе, якая забрала жыцці пасажыраў і членаў экіпажа паветранага судна.
"Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста накіроўваю словы суперажывання і падтрымкі ўсім расіянам. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаю іх сем'ям мужнасці і стойкасці ў гэты нялёгкі час", - падкрэсліў Прэзідэнт.