Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёлю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёлю ў сувязі з гібеллю людзей у час масавых мерапрыемстваў у Сеуле.

    "З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі жудасную вестку аб чалавечых ахвярах у час масавых мерапрыемстваў у раёне Ітхэван сталіцы Паўднёвай Карэі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка ад усяго беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Карэя, сем'ям і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.