Спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю казахстанскіх ваеннаслужачых пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагічнай гібелі казахстанскіх ваеннаслужачых пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.