Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку трапічнага цыклону ў правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі навіну аб гэтай трагедыі. "Ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста дазвольце выказаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі вам, родным і блізкім загінулых, а таксама народу Інданезіі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў.