Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару.
"З пачуццём вялікага смутку ў нашай краіне даведаліся пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку жудаснага стыхійнага бедства ў штаце Пернамбуку", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перадаў словы спачування і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення, пераадолення наступстваў стыхіі і вяртання да звычайнага ладу жыцця ўсім пацярпелым.