Спачуванне Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву ў сувязі са смерцю яго брата Балата Абішавіча.

    "З глыбокім болем успрыняў вестку аб смерці Вашага брата Балата Абішавіча, - гаворыцца ў спачуванні. - Смерць роднага чалавека - незаменная страта, якая пакідае ў душы незагойную рану. Смуткую разам з Вамі і падзяляю гора цяжкай страты".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Балата Абішавіча і пажадаў мужнасці і сіл перажыць няшчасце.