Спачуванне народу Бельгіі ў сувязі з ахвярамі ад разбуральных наступстваў паводкі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Бельгіі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку разбуральных наступстваў паводкі ў паўднёвай частцы краіны.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта навіна вялікім смуткам адгукнулася ў беларускім грамадстве.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, перадаю словы падтрымкі пацярпелым, а таксама жадаю ўсім жыхарам Бельгіі хуткага вяртання да нармальнага ладу жыцця", - адзначыў беларускі лідар.