Скасавана ўпраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб скасаванні ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна".

    Функцыі скасаванага органа па арганізацыі рэагавання на заявы, паведамленні аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях і інфармацыю аб здарэннях на аб'ектах метрапалітэна перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, па забеспячэнні бяспечнага выканання перавозак пасажыраў - службе бяспекі Мінскага метрапалітэна.

    Указ прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў.