Сяргею Румасу прадастаўлены паўнамоцтвы намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі
У мэтах забеспячэння выканання функцый прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргею Румасу прадастаўлены паўнамоцтвы намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці ў рамках ЕўрАзЭС, Мытнага саюза, АЭП, у тым ліку прадстаўніка Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, да назначэння Прэзідэнтам ва ўстаноўленым парадку намесніка Прэм'ер-міністра, які курыруе адпаведныя пытанні. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня.