Шэсце ў Мінску ў Дзень Перамогі
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая 2001 года прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 56-й гадавіны Перамогі, якія адбыліся ў Мінску. Па галоўным праспекце беларускай сталіцы прайшло ўрачыстае шэсце. З Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі да плошчы Перамогі, дзе адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню.