Сяргей Мігас вызвалены з пасады намесніка начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта

    Сяргей Мігас вызвалены з пасады намесніка начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі. Адпаведны Указ № 306 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 жніўня.

    У адпаведнасці з дакументам Сяргей Мігас звольнены з ваеннай службы ў адстаўку з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.