Савет фонду Прэзідэнта Беларусі падтрымае рэалізацыю трох культурных праектаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне № 113рп "Аб падтрымцы культуры і мастацтва".
Дакументам зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі трох праектаў. У прыватнасці, гэта праекты па выкананні рэстаўрацыйных работ у Косаўскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па кансервацыі і рэстаўрацыі Гальшанскага і Крэўскага замкаў.
Прыняцце Распараджэння будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, павелічэнню іх турыстычнага патэнцыялу.