Каляднае богаслужэнне
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня 2003 года прыняў удзел у калядным богаслужэнні ў Мінскім Святадухаўскім кафедральным саборы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што свята Нараджэння Хрыстовага аб'ядноўвае ўсіх вернікаў у імкненні да высокай духоўнасці, надае сілы, упэўненасць у перамозе дабра, міру, згоды, справядлівасці і чалавекалюбства, прымушае кожнага з нас задумацца аб сваім месцы і прызначэнні ў жыцці.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў аснове маралі беларускага народа - свяшчэнныя хрысціянскія запаведзі, яны ж вызначаюць і галоўныя рысы характару беларусаў. Беларусь, з'яўляючыся міралюбнай хрысціянскай краінай, адкрыта для супрацоўніцтва, падкрэсліў Прэзідэнт.