Рэспубліканскі суботнік на будаўніцтве новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі

  • 3
  • 0:59

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка 2003 года ў дзень рэспубліканскага суботніка наведаў будаўнічую пляцоўку новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прэзідэнту далажылі аб ходзе будаўніцтва, пачатага ў лістападзе 2002 года, графіку і аб'ёме работ, іх фінансаванні.

Аляксандр Лукашэнка разам са службовымі асобамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і іншых арганізацый прыняў удзел ва ўзвядзенні ніжніх ярусаў новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі.