Рэспубліканскі рэферэндум
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада 1996 года прыняў удзел у рэспубліканскім рэферэндуме. Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў раніцай гэтага дня на 16-м выбарчым участку ў Мінску.
Адно з вынесеных на рэферэндум пытанняў датычылася канстытуцыйных змяненняў. "Новая Канстытуцыя патрэбна не Прэзідэнту, не Вярхоўнаму Савету, а перш за ўсё народу, каб у краіне было выключна дэмакратычнае грамадства, заснаванае на парадку і дысцыпліне", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы на выбарчым участку.
У цэлым вынікі рэферэндуму паказалі абсалютную падтрымку грамадзянамі пазіцыі Кіраўніка дзяржавы па вынесеных на галасаванне пытаннях. У тым ліку быў падтрыманы перанос Дня Незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня.