Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкi-2014" пройдзе ў Гарадку

    Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2014" пройдзе ў другой палавіне верасня 2014 года ў г.Гарадку і Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Адпаведнае Распараджэнне 13 верасня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

    Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.