Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў Жлобіне

    Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў другой палавіне верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі падпісаў 8 лютага.

    Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

    Традыцыйна на свяце будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні льну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў у сельскай гаспадарцы.

    Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.