Ратыфікавана пагадненне з Расіяй аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці самалёта "Асвей"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, якім ратыфікавана міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага самалёта "Асвей".

    Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-месцавага самалёта "Асвей" і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" рэалізуецца ў рамках Комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацоўніцтве з Расіяй у галіне авіябудавання.

    Пагадненнем, падпісаным 15 красавіка 2024 года, вызначаюцца асноўныя пытанні арганізацыі, фінансавання і рэалізацыі інвестпраекта, упаўнаважаныя органы, правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама аб'ём заказаў на вытворчасць фюзеляжаў і самалётаў, якія размяшчаюцца расійскім бокам у ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод".

    Прыняцце Закона дазваляе стварыць у Беларусі ўмовы для фарміравання ўласнай авіябудаўнічай галіны.