Распараджэнне № 17рп "Аб назначэнні стыпендый аспірантам"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне №17рп "Аб назначэнні стыпендый аспірантам".

    Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год назначаны 82 аспірантам. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Гэта таленавітыя маладыя аспіранты, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Многія з іх маюць акты аб укараненні атрыманых рэзультатаў у вытворчасць, лячэбную практыку ўстаноў аховы здароўя, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі або станоўчыя рашэнні на выдачу патэнта.

    Навуковыя дасягненні стыпендыятаў будуць выкарыстаны на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах сацыяльнай сферы краіны.

    Прыняцце распараджэння № 17рп з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай перспектыўных аспірантаў, развіцця навуковых школ і навуковага патэнцыялу Беларусі.