Рамуальд Будрыс і Яўген Васілеўскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны
За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і
развіццё беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, захаванне
нацыянальных традыцый і папулярызацыю беларускай культуры за мяжой Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём Францыска Скарыны дырэктара Літоўскага
мастацкага музея Рамуальда Будрыса і былога саліста Літоўскага нацыянальнага
тэатра оперы і балета Яўгена Васілеўскага. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка
падпісаў 25 лютага.