Работнікі бюджэтных арганізацый змогуць атрымліваць даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада падпісаў Указ № 429, якім уносяцца змяненні ва Указ № 27 ад 18 студзеня 2019 года "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый". Дакумент прыняты ў мэтах павышэння заработнай платы такіх работнікаў з улікам выконваемых імі працоўных абавязкаў.
У адпаведнасці з Указам кіраўнікам бюджэтных арганізацый прадастаўлена права па ўзгадненні з прафсаюзам зацвярджаць штатную колькасць работнікаў у меншай колькасці, чым вызначана тыпавымі штатнымі раскладамі і нарматывамі колькасці.
Прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.