Рабочы візіт ва Украіну

  • 1
  • 1:00

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка наведаў з рабочым візітам Украіну, у ходзе якога прыняў удзел у мемарыяльных урачыстасцях з нагоды 60-годдзя вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Беларускі лідар разам з кіраўнікамі Украіны, Расіі і Азербайджана ўсклаў  вянок да магілы Невядомага салдата ў Кіеве, размешчанай у мемарыяльным комплексе "Парк Славы".  Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Ільхам Аліеў і Леанід Кучма ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.