Рабочы візіт ва Украіну

  • 6
  • 1:14

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18-19 верасня 2003 года з рабочым візітам наведаў Украіну, дзе ў Ялце прыняў удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. 

Па выніках саміту быў прыняты пакет дакументаў, які прадугледжвае меры па павышэнні эфектыўнасці эканамічнага супрацоўніцтва. Адбылася цырымонія падпісання Пагаднення і Канцэпцыі аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы лідарамі Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны. Кіраўнікі дзяржаў адобрылі праграму святкавання 60-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прынялі шэраг рашэнняў, якія датычацца чарнобыльскай праблематыкі. 

У рамках візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну адбылася яго гутарка з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.