Рабочы візіт у Турэцкую Рэспубліку
- 4
У ходзе рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Турэцкую Рэспубліку 2 кастрычніка ў Стамбуле адбыліся яго сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і Прэзідэнтам гэтай краіны Абдулой Гюлем. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі стан двухбаковых адносін і найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Асноўная ўвага была ўдзелена гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Турцыі.