Рабочы візіт у ЗША

  • 37
  • 2

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26-28 верасня зрабіў рабочы візіт у ЗША.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці, па выніках якога быў прыняты міжнародны парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года. Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні саміту з выкладаннем нацыянальнай пазіцыі Беларусі ў гэтай сферы.

Кіраўнік дзяржавы таксама выступіў у рамках агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, дзе прадставіў падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці.

Прэзідэнт правёў шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раад аль Хусэйнам.