Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 чэрвеня 1995 года зрабіў рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Кіраўнік дзяржавы наведаў Санкт-Пецярбург, дзе прайшлі яго перагаворы з мэрам Анатолем Сабчаком. Падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У Марыінскім палацы адбылася сустрэча беларускага лідара з прадстаўнікамі прамысловасці і гандлю горада.