Рабочы візіт у ФРГ
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка 1998 года наведаў з рабочым візітам Федэратыўную Рэспубліку Германія.
Візіт Кіраўніка дзяржавы пачаўся з наведвання горада Зальцгітэр, дзе размешчана адно з прадпрыемстваў аўтамабільнага канцэрна MAN. Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з кіраўніцтвам канцэрна, потым азнаёміўся з выпускам на прадпрыемстве велікагрузных аўтамабіляў. У гэты ж дзень Прэзідэнт сустрэўся з Прэм'ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія і прадстаўнікамі дзелавых колаў Германіі, азнаёміўся з беларускай экспазіцыяй і найноўшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі, прадстаўленымі на Гановерскім кірмашы. У час візіту Кіраўнік дзяржавы таксама даў інтэрв'ю германскаму штотыднёвіку "Вельт ам Зоннтаг".