Рабочая паездка ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня 1995 года знаходзіўся з рабочай паездкай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы пабываў на свінагадоўчым комплексе ў калгасе імя Фрунзэ, дэталёва азнаёміўся з работай калектыву комплексу па ўтрыманні і адкорме буйной рагатай жывёлы калгаса імя Кірава, правёў рабочую нараду з кіраўнікамі гаспадарак і прадпрыемстваў Шклоўшчыны, сустрэўся з рабочымі і спецыялістамі саўгаса "Гарадзец". Асаблівую ўвагу Прэзідэнт у гэты дзень удзяліў праблемам вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на вялікіх комплексах.