Рабочая паездка ў рэгіёны Беларусі

  • 3
  • 1:36

З 2 жніўня 2002 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў работу ў рэгіёнах для кантролю за ходам уборкі ўраджаю. Ён азнаёміўся з арганізацыяй і ходам уборачнай кампаніі ў Мінскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім раёнах Мінскай вобласці і некаторых раёнах Гомельскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы наведаў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Коленскае" Жыткавіцкага раёна, дзе яму далажылі аб уборцы ўраджаю ў раёне і вобласці, якая ў асноўным завершана. Сумесна са спецыялістамі абмеркаваны перспектывы сельскагаспадарчага развіцця Гомельскай вобласці.