Рабочая паездка ў Магілёўскую вобласць
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-3 верасня 1995 года зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 155-годдзю Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Прамова Прэзідэнта з нагоды юбілею датычылася пераважна пытанняў развіцця аграпрамысловага комплексу, аднак у ёй былі асветлены і іншыя актуальныя пытанні. "Мы хочам пабудаваць грамадства з высокім узроўнем сацыяльнай абароненасці чалавека, з высокай матэрыяльнай і маральнай матывацыяй да працы, без дэфіцытаў і чэргаў. Грамадства, дзе законы рынку дзейнічаюць не стыхійна, а ў маштабах, якія забяспечваюць эфектыўнасць вытворчасці і размеркавання", - заявіў беларускі лідар.
У час рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі адбыліся і іншыя мерапрыемствы.