Рабочая паездка ў Мінскую, Брэсцкую і Гродзенскую вобласці

  • 5
  • 1:46

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26-29 ліпеня 2002 года зрабіў рабочую паездку па рэгіёнах, у час якой азнаёміўся з арганізацыяй і ходам уборкі ўраджаю ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад старшынь Мінскага і Брэсцкага аблвыканкамаў неадкладна прыняць меры па навядзенні парадку ў адпаведных рэгіёнах, як таго патрабуе надзвычайная сітуацыя па ўборцы ўраджаю ў краіне. Спагнанне за патуральніцкія адносіны ў гэты складаны і жыццёва важны перыяд будзе самае строгае, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт станоўча ацаніў ход уборкі ўраджаю ў Гродзенскай вобласці.