Рабочая паездка ў Гродзенскую вобласць: пуск першай чаргі беларускага ўчастка газаправода Ямал - Еўропа

  • 3
  • 1:23

Першая чарга беларускага ўчастка газаправода Ямал - Еўропа ўведзена ў строй 21 верасня 1999 года. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця на тэрыторыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Разам з беларускім лідарам на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня праўлення ААТ "Газпрам" Рэм Вяхіраў, прадстаўнікі дыпламатычных місій, кіраўнікі газавых кампаній Польшчы, Германіі і іншых дзяржаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь паслядоўна рэалізуе курс на ўваходжанне ў сусветную эканамічную прастору, а ўвод першай чаргі беларускага ўчастка газаправода ўяўляе сабой прыклад плённага супрацоўніцтва. Ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Рэм Вяхіраў адкрылі кран на падачу газу. Тут жа быў запалены блакітны факел. Абрад асвячэння новабудоўлі правёў епіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.