Рабочая паездка ў Гродзенскую вобласць
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня зрабіў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці мемарыяльнага ансамбля воінам-пагранічнікам Беларускай пагранічнай акругі ў Гродне. Прэзідэнт адзначыў, што подзвіг бацькаў і дзядоў помняць і свята шануюць на беларускай зямлі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што добра знаёмыя ўсім словы "Ніхто не забыты, нішто не забыта" знаходзяць сваё рэальнае ўвасабленне пры падрыхтоўцы да святкавання 60-годдзя вызвалення.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага ансамбля Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з ветэранамі-пагранічнікамі. Ён павіншаваў іх са святам і пажадаў моцнага здароўя.