Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць: наведванне воінскіх часцей і злучэнняў ВПС
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня 1998 года наведаў 61-ю знішчальна-авіяцыйную базу ў Баранавічах. У час рабочай паездкі Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай каманднага пункта, гатоўнасцю дзяжурнага звяна авіябазы да аператыўных дзеянняў. Прэзідэнт таксама азнаёміўся з баявой авіятэхнікай, узняўся на борт знішчальніка-перахватчыка Су-27, дэсантна-транспартнага верталёта Мі-26 і грузавога лайнера Іл-76, прызначанага для парашутнага дэсантавання і транспарціроўкі баявой тэхнікі. Потым пілоты прадэманстравалі лётныя магчымасці самалётаў Су-27 і МіГ-25.
У гэты ж дзень Кіраўнік дзяржавы наведаў авіяцыйны завод у Баранавічах, а на адным з палігонаў прысутнічаў пры адпрацоўцы баявых дзеянняў лётнага складу.