Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць: наведванне прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах
- 6
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка 2000 года зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць, у час якой наведаў у Мікашэвічах прадпрыемства "Граніт". Прыбыўшы ў горад, Кіраўнік дзяржавы найперш сустрэўся з яго жыхарамі, а затым накіраваўся на прадпрыемства. У цэнтры ўвагі былі праблемы забеспячэння будаўнічай галіны краіны сыравінай і матэрыяламі.
Прэзідэнт агледзеў кар’ер па здабычы гранітнага каменю, азнаёміўся з тэхналагічным працэсам, паразмаўляў з горназдабытчыкамі. На прадпрыемстве прайшла рабочая нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў адносна мадэрнізацыі вытворчасці, а таксама падкрэсліў, што праблемы, пра якія гаварылі жыхары горада, павінны быць вырашаны ў самы бліжэйшы час.