Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць
- 3
- 1:09
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года, 31 снежня 2003 года, прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі пуску энергаблока №4 Бярозаўскай ДРЭС. Увод у строй сучаснага, высакакласнага абсталявання на ДРЭС стаў сапраўдным навагоднім падарункам жыхарам Брэсцкай вобласці.
Большую частку часу Прэзідэнт прысвяціў размове з работнікамі станцыі і жыхарамі Белаазерска. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся сацыяльна-бытавымі ўмовамі жыцця і работы людзей. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх жыхароў раёна з надыходзячым святам і пажадаў ім шчасця, здароўя, падкрэсліўшы, што кіраўніцтва краіны прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб палепшыць дабрабыт людзей.